aka cJloHblshko
***
На заiнелым трамвайным акне
хтось напiсаў:
"Я кахаю".
Усе пазiраюць на свет
праз гэтыя словы.
***
Калi ўсе наваколле
я ведаў на памяць
тады ўзяў у павадыры
незнаёмага чалавека —
i сцежкi скранулiся i павялi
ў невядомасць.
***
Кроплi дажджу
пастукалiся ў акно —
цi мо самi нябёсы?!.